Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Экан.развіццё бел.зямель. 9-12ст. – фарміраванне феад.адносін. Існавала 2 формы

феад.уласнасці на зямлю: 1)умоўнае(памеснае)-зямля давалася феадалу пры ўмове выканання пэўнай службы, часцей за ўсё ваеннай. 2)спадчыннае землеўладанне (водчынае)-зямля давалася пажыццёва і перадавалася па спачыне. Фарміравалася 2

класы феад.грамадства: 1)феадалы; 2)залежныя сяляне(катэгорыі:закупы, радовічы, халопы або чэлядзь). Рост вытворчых сіл прывёў да развіцця рамясла і стварэнню гарадоў(вакол замка феадала або на перакрыжаванні гандлёвых дарог).

Асноўнымі заняткамі насельніцтва зямель Беларусі ў IX—XI стст.былі земляробства і жывёлагадоўля. Пры пад- сечна-агнявым тыпе земляробства высякалі лес, палілі пні, засявалі вызваленую з-пад лесу зямлю. У якасці ўгнаення выкарыстоўвалі попел, які ўтвараўся пасля палення пнёў. Апрацоўвалі зямлю бараной-сукаваткай, зробленай са ствала дрэва з абсечанымі сукамі. Пры пераходзе да ворнага тыпу земляробства пачалі выкарыстоўваць драўляную саху з жалезнымі сашнікамі і драўлянае рала з жалезнымі нарогамі для яго. Распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі былі жыта, проса, пшаніца. Другарадную ролю адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва — збор мёду лясных пчол.

УIX—XI стст. ва ўсходніх славян зараджаўся феадальны гаспадарчы уклад— спосаб вядзення гаспадаркі. Ён быў звязаны з узнікненнем маёмаснай няроўнасці сярод сялян- абшчыннікаў і расслаеннем іх на бедных і багатых. Зямля, якая раней знаходзілася ва ўладанні сельскай абшчыны, пас тупова пераходзіла ў прыватную ўласнасць абшчыннікаў. Таксама адбываліся гвалтоўны захоп зямлі родаплемянной знаццю і ператварэнне свабодных абшчыннікаў у залежных сялян.

Буйныя землеў ладальнікі захоплівалі абшчынныя землі і ператваралі іх у сваю ўласнасць — феод, які мог давацца ў карыстанне дружыннікам (воінам) феадала на час службы ў яго. Феадал (князь) — уладальнік пэўнай колькасці мясцо-вых зямель — разам са сваёй дружынай (войскам) збіраў з падуладнага насел ьніцтва дань — натуральны падатак пра-дуктамі, які называўся палюддзем. Звычайна гэта адбывала-ся восенню, калі быў сабраны ўраджай. Дружыннікі князя (іх яшчэ называлі баярамі) маглі атрымаць ад яго права на кармленне — права збору даходаў з пэўнай тэрыторыі.

 

У X—XI стст. узнікаюць гарады. Прычынамі іх узнікнення сталі: аддзяленне рамяства ад земляробства; засяроджанне рамеснікаў у месцах, што былі набліжаны да крыніц неабходнай для іх заняткаў сыравіны; развіццё абмену прадуктамі земляробства на рэчы, што выраблялі рамеснікі. Гарады ўзнікалі як цэнтры рамёстваў і гандлю ў тых месцах, дзе імі было зручна займацца — на скрыжаваннях рэк і дарог. Нездарма некаторыя гарады атрымалі назвы ад рэк, на якіх былі заснаваны, напрыклад, Полацк ад ракі Палаты, Віцебск ад ракі Віцьбы. Немалаважную ролю ва ўзнікненні гарадоў адыгрывала неабходнасць абароны ад ворагу. Таму гарады будаваліся на натуральных прыродных умацаваннях — узвышшах і пагорках.

Самым старажытным беларускім горадам з'яўляецца Полацк. Ён упершыню згадваецца ў летапісе пад 862 г. Усяго ў сярэднявечных пісьмовых крыніцах называецца больш за 30 гарадоў на тэрыторыі Беларусі.Горад складаўся з некалькіх частак. Цэнтр горада, умацаваны валамі, равамі, сценамі, называўся дзядзінцам. Паселішча рамеснікаў і гандляроў, што ўзнікала каля ўмацаванага цэнтра, называлася пасадам. Звычайна каля дзядзінца на беразе ракі размяшчаўся рынок, або торг.

Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі ў гарадах былі кавальства — выраб металічных прылад працы, зброі; ганчарства — выраб глінянага посуду; гарбарства — апрацоўка скур; бондарства — выраб бочак; прадзіва і ткацтва — выраб адзення.

Важную ролю ў гарадах адыгрываў гандаль. Цераз тэрыторыю Беларусі праходзіў вялікі водны шлях «з варагаў у грэкі», які злучаў Балтыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) моры праз рэкі Заходнюю Дзвіну і Дняпро. Паміж гэтымі рэкамі ў раёне сучасных Оршы і Віцебска былі наладжаны суха-путныя шляхі зносін — волакі, на якіх судны перацягвалі ад ракі да ракі па зямлі, падкладваючы пад іх бярвенне.


 

 

4. Палітычнае развіццё беларускіх зямель у IX– першай палове XIIIст.

1.У пісьмовых крыніцах дзяржаўнае ўтварэнне Полацкае княствавядома пад назвай «зямля». Ято цэнтрам з'яўляўся горад Полацк, які згадваецца ў летапісе «Аповесць мінулых гадоў» пад 862 г. Горад знаходзіўся на рацэ Заходняя Дзвіна, якая была часткай найважнейшага гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Выгаднае геаграфічнае становішча спрыяла хуткаму росту Полацка і ператварэнню яго ў буйны цэнтр гандлю і рамёстваў.

Першым гістарычна вядомым полацкім князем быўРагвалод. У 60—70-х гг. X ст. Полацку як магчымаму саюзніку надавалася важнае значэнне ў саперніцтве паміж Кіевам і Ноўгарадам, што таксама знаходзіліся на шляху «з варагаў у грэкі». Рагвалод даў згоду на шлюб сваёй дачкі Рагнеды з болын моцным кіеўскім князем Яраполкам. Наўгародскаму князю Уладзіміру, які таксама прасіў рукі дачкі полацкага князя, было адмоўлена. Адмова абразіла Уладзіміра. Ён адпомсціў полацкай княжацкай сям'і. Полацк быў узяты і спалены яго войскамі. Рагвалод разам з двума сынамі забіты. Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. Гэта падзея адбылася каля 980 г.

У далейшым Уладзімір забіў свайго брата Ярапол ка і стаў вялікім кіеўскім князем. 3 яго імем звязана прыняцце ў 988 г. і пашырэнне на землях усходніх славян новай рэлігіі —хрысціянства. Пры Уладзіміры дасягнула свайго найвышэйшага росквіту старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян Кіеўская Русь.

Уладзімір даў Рагнедзе новае імя Гарыслава. Магчыма, Рагнеда, якая пражыла з Уладзімірам некалькі гадоў, так і не даравала яму смерці бацькі і зрабіла замах на яго жыццё. Аднак замах не ўдаўся, у выніку Рагнеду па тагачасных законах павінны былі забіць. Маці абараніў з дзіцячым мячом у руках малалетні сын Ізяслаў, які сказаў Уладзіміру: «Бацька! Ты тут не адзін!» Уражаны паводзінамі сына, Уладзімір загадаў выслаць Рагнеду з сынам у Полацкую зямлю. Тут для яе быў пабудаваны горад, названы імем сына — Ізяслаўль. Рагнеда пастрыглася (па іншых меркаваннях, была пастрыжана) у манашкі пад імем Анастасія. Яна засталася вядомай у гісторыі як князёўна з трыма імёнамі і адна з першых манашак сярод усходніх славян.

Пры жыцці Рагнеды жыхары Полацка запрасілі Ізяслава на княжанне. Ён вядомы ў гісторыі як князь-кніжнік, які ведаў і пашыраў пісьменства разам з хрысціянствам у Полацку. Яго пячатка з надпісам з'яўляецца адным з найболый старажытных помнікаў пісьменства на беларускіх землях. Князь Ізяслаў памёр у маладым узросце ў 1001 г., на год перажыўшы сваю маці.

Узмацненне Полацкагакнястваадбылося ў XI ст. пры сыне Ізяслава, полацкім князю Брачыславе. Ён са сваім вой скам захапіў волакі, што злучалі рэкі Заходнюю Дзвіну і Дняпро на шляху «з варагаў у грэкі» і належалі Ноўгараду. Яны дазвалялі з дапамогай бярвення правесці («правалачы») судны і такім чынам прайсці ад Балтыйскага (Варажскага) да Чорнага (Рускага) мора. Аднак войска Брачыслава было разбіта яго дзядзькам — кіеўскім князем Яраславам Мудрым. Той хацеў сам кантраляваць шлях «з варагаў у грэкі» і збіраць даніну з купцоў. Таму перамога Брачыслава над Ноўгарадам яму была не даспадобы. Аб княжанні Брачыслава нагадвае назва сучаснага горада Браслаў, пабудаванага па яго загадзе.

Легендамі авеяна імя сына Брачыслава — полацкага князя Усяслава, якога празвалі Чарадзеем. Ён быццам бы нарадзіўся ад чараўніцтва. Невядомы аўтар «Слова аб паходзе Ігаравым» параўноўвае князя Усяслава з ваўкалакам (пярэваратнем). Больш за 50 гадоў, з 1044 па 1101 г., князь кіраваў Полацкай зямлёй, якая дасягнула найвышэйшага ўздыму.

Усяслаў, пашыраючы сваю ўладу, імкнуўся захапіць землі і гарады па-за межамі Полацкага княства. Не здолеўшы ўзяць Пскоў, ён захапіў і абрабаваў Ноўгарад. У адказ на дзеянні Усяслава трое сыноў кіеўскага князя Яраслава Мудрага напал! на пагранічны горад Полацкай зямлі — Менск. Горад быў спалены, а яго жыхары — меняне — узяты ў палон.

3. Спосаб дзяржаўнага кіравання ў Полацкай зямлі ўяўляў сабой княжацка-вечавы лад.Улада князя спалучалася з існаваннем веча — агульнага сходу дарослых мужчын, які мог здымаць і прызначаць князя. Назва «веча», верагодна, паходзіць ад таго, што на сходзе вялі гаворкі («вяшчалі») аб важных грамадскіх справах. На сход гараджан заклікаў гук звона, а рашэнне прымалася па сіле крыку тых, хто яго падтрымліваў.

У абавязкі князя ўваходзілі арганізацыя і камандаванне войскам, збор даніны з насельніцтва. Войска ў Полацку складал ася з дружыны — спецыяльна абучанага ваеннай справе ўзброенага атрада людзей і народнагааяаячзння, якое складалася з гараджан і называлася «палком».

Ва ўсходнеславянскіх землях дзейнічалі законы, якія называліся «праўдамі». Найбольш вядомы сярод іх зборнік «Рус-кая праўда», распрацаваны пры вялікім кіеўскім князю Яраславе Мудрым. Суд ажыццяўляў князь ці яго прадстаўнікі. Слушнасць ці віна абвінавачванага вызначаліся звычайна на карысць князя праз грашовыя штрафы або фізічныя пакаранні. Лічылася, што доказ віны залежыць ад «суда божага». Так, напрыклад, калі ў абвінавачванага заставаліся апёкі пасля трымання рукі над агнём, то гэта паказвала, што ён сапраўды вінаваты.

 


5. Барацьба насельніцтва беларускіх зямель супраць крыжакоў і манголаў у XIIIст

Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім — ордэн шпітальераўянітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам вандроўнікам). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі ордэн мечаносцаў. У 1237 г. абодва гэтыя ордэны аб'ядналіся па намаганню палы рымскага Грыгорыя IX і стварылі Прускі (Лівонскі) ордэн. Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвіны паставіла пад іх кантроль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях, закрывала выйсце ў Б'алтыйскае мора. Рыцары імкнуліся трымаць у сваіх руках таксама права збіраць даніну з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі; пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя падарункі: "лепшых тэўтонскіх коней, панцыры, балісты". Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі полацкага князя,змаглі яго нейтралізаваць. У рашучую гадзіну васальныя князі полацкага князя Кукенойса і Герцыке не атрымалі падтрымкі, у 1207 — 1214 гг. іх землі былі прылучаны да ўладанняў Лівонскага ордэна. У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў заснаваны нямецкі мураваны замак Кокэнхаўзэн. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Заходняй Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр. У гэты час па загаду каталіцкай царквы пад чорны з белым крыжам сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход пачаўся паспяхова. У Прыбалтыцы не было вялікіх войскаў, магутных крэпасцей, і жыхары яе былі ўзброены горш за закаваных у латы рыцараў. Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. У гэтай бітве вызначыўся полацкі воін Якуб. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паў
ночным захадзе. 3 усходу на рускія землі абрынуліся татарамангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татараманголы і
рускія. Паражэнне, якое пацярпелі ў гэтай бітве аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў, паслужыла перадумовай да Батыевай навалы. У трагічнай бітве на Калцы прымалі ўдзел і беларускія харугвы. За пяць гадоў (1236 1240) татараманголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады, ашаламілі Заходнюю Еўропу спусташэннем Венгрыі, Малапольшчы і Сілезіі. У 1237 г. гарэлі Разань, Суздаль, Уладзімір. Татараманголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі.
У 1240 г. татараманголы разбурылі УладзімірнаКлязьме, Маскву. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татараманголаў і пазбавіў іх магчымасці заваёўваць краіны і народы Заходняй Еўропы. Аднак Русй, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татарамангольскіх ханаў. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татараманголаў. Праўда, "Хроніка Быхаўца" ўпамінае пра разбурэнне войскамі Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляе, што некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай. Маюцца звесткі аб бітвах з татараманголамі ў нізіне р.Прыпяць, пад Мазыром. Татарамангольскія нашэсці на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287,1315,1325,1338 гг.

 





©2015 studenchik.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.