Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы

Не (ня) як прыстаўка пішацца разам:

а) калі слова не ўжываецца без не: ненавідзець;

б) калі надае слову супрацьлеглае значэнне, а само слова можна замяніць сінонімам без не: цікавы – нецікавы (сумны);

в) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі яны не маюць паясняльных (залежных) слоў: ненапісаны раман;г) з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, прыслоўямі пры наяўнасці слоў вельмі, амаль, зусім, выключна, часткова, надзвычай: выключна непрыгожы;

д) у дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая мае значэнне непаўнаты дзеяння: недакасіць;

е) з займеннікамі і прыслоўямі: нехта.

Часціца не пішацца асобна:

а) з дзеясловамі, дзеепрыслоўямі, кароткімі дзеепрыметнікамі: не напісалі;

б) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць залежнае слова ці супрацьпастаўленне: не памытая мной падлога;

в) з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі, калі ёсць супрацьпастаўленне: не рана, а позна;

г) са словамі не варта, не шкада, не супраць, не трэба.Часціца ні пішацца заўсёды са словамі асобна. Прыстаўка ні пішацца разам у адмоўных займенніках і прыслоўях: ніякі, нікуды, нішто.

 

14.Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва

Па меркаваннях вучоных, упершыню літарна-гукавое пісьмо было ўведзена ў сярэдзіне II тысячагоддзя да н. э. У IX стагоддзі да н. э. узнікла грэчаскае пісьмо, якое ў сваю чаргу паслужыла узорам для стварэння ў 863 годзе пісьма славянскага. У гонар выдатнага асветніка Канстанціна (у манастве — Кірыла) адна з першых славянскіх азбук атрымала назву кірыліцы. Сучаснае беларускае (а таксама рускае, украінскае, сербскае, бал-гарскае) пісьмо — гэта рэфармаваная і відазмененая на працягу стагоддзяў кірыліца. Напачатку кірыліца налічвала 43 літары, пазней была спрошчана і ўдасканалена. Вялікую ролю ў развіцці кірыліцкага пісьма адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якога ва ўсходніх славян быў Францыск Скарына (1517). 3 таго часу ў беларускім пісьменстве ўжываюцца і рукапісныя і друкаваныя літары. У шрыфце Ф. Скарыны з'явіліся літары загалоўныя і радковыя. Гэты шрыфт стаў узорам для пазнейшых беларускіх друкароў. У 1708 годзе загадам Пятра I у Расіі была праведзена рэформа кірыліцкага пісьма. Абрысы літар былі спрошчаны, некаторыя літары ліквідаваны. Замест старых назваў (азъ, буки, вЪди) былі прыняты сучасныя (а, бэ, вэ і г. д.). Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай азбукі. Узоры літар «грамадзянкі» стварыў для Пятра I беларускі асветнік Ілья Капіевіч. 3 1708 года ў кірыліцкім алфавіце узаконены літары э, я, з 1735 — й, з 1797 — ё. У беларускім варыянце кірыліцы паступова замацаваліся літары і, ў, выпалі и, щ, ъ, у выніку сфарміраваўся алфавіт, якім мы карыстаемся ў наш час. На тэрыторыі Беларусі ўжываліся і іншыя сістэмы пісьма. Так, пасля забароны выкарыстоўваць беларускую мову ў справаводстве (1696) разам з польскай мовай пачынае ўкараняцца лацінская графіка. Лацінка ў яе польскім варыянце шырока выкарыстоўвалася на працягу XVIII—XIX стст. і ў творах, напісаных па-беларуску. У пачатку XX ст. на Беларусі фактычна суіснавалі дзве графічныя сістэмы — лацінка і кірыліца. Аднак паступова перамагла і прыжылася кірыліца як алфавіт, лепш прыстасаваны для перадачы асаблівасцей беларускага вуснага маўлення.

 

Пытанне 15. БЕЛАРУСКІ АЛФАВІТ

Склаўся на аснове кірыліцы, што перайшла ў спадчыну беларусам, як і рускім, і ўкраінцам. У ранні перыяд старабеларуская графіка мела ўсе літары кірыліцы. Аднак у працэсе развіцця беларускай мовы літарны склад алфавіта перастаў адпавядаць гукавой сістэме: адпала патрэба ў дублетных літарах, з'явілася неабходнасць у графічных сродках для зычнага афрыкаты «дж», гукаў «о» пасля мяккіх і «е» пасля цвёрдых зычных.

Развіццё старабеларускай графікі было звязана з пошукамі найболын зручных спосабаў перадачы на пісьме асаблівасцей жывой мовы. На беларускай глебе выйшлі з ужытку некаторыя літары, узніклі графемы «э» (канец XV ст.) і «й» (канец XVI ст.), у дзелавой пісьменнасці перасталі выкарыстоўвацца некаторыя знакі, а ў помніках іншых жанраў яны сталі трапляцца радзей. Выдатным дасягненнем старабеларускай графікі было стварэнне Ф.Скарынам друкарскага варыянта алфавіта, які стаў узорам для іншых усходне-славянскіх друкароў. Спрашчэнне і ўдасканаленне графічнай сістэмы абумоўлівалася агульным развіццём пісьменнасці, якая з ростам школ і асветы, пашырэннем грамадскіх функцый пісьмовай мовы паступова перастала быць манаполіяй царкоўнікаў і стала здабыткам больш шырокіх колаў тагачаснага грамадства. Аднак удасканаленне графікі адбывалася стыхійна, не было праведзена ніводнай рэформы, таму дублетныя літары былі абмежаваны ва ўжытку, але не адкінуты.

У сувязі з заняпадам старабеларускай пісьменнасці вялікае пашырэнне на Беларусі ў XVIII – пачатку XX ст. атрымаў лацінскі алфавіт (лацінка), які дагэтуль служыў толькі для афармлення польскіх і лацінскіх тэкстаў. Лацінкай былі надрукаваны творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Францішака Багушэвіча і іншых пісьменнікаў. З узнікненнем легальнай беларускай прэсы для перадачы гукавой сістэмы беларускай мовы быў прыстасаваны рускі грамадзянскі шрыфт. Беларускі алфавіт канчаткова замацаваўся як адзіны графічны сродак пісьмовай формы беларускай літаратурнай мовы толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Сучасны беларускі алфавіт складаецца з 32 літар: Аа, Бб, Вв, Гг, Дд (Дждж, Дздз), Ее, Её, Жж, Зз, К, Йй, Кк, Лл, Мм, Нн, Оо, Пп, Рр, Сс, Тт, Уу, Ўў, Фф, Хх, Цц, Чч, Шш, Ыы, Ьь, Ээ, Юю, Яя. У ім няма дублетных літар, ёсць знакі для спалучэння гукаў) о («ё») і спецыфічна беларускага гука ў («ў»), афрыкаты «дж» і «дз» перадаюцца дыграфамі. Усе літары выразна адрозніваюцца паміж сабою. Яны могуць ужывацца ў друкаваным і рукапісным выглядзе, маюць вялікую і радковую форму. Ёсць спецыяльны знак – апостраф.

 

ПЫтанне 16. Л е к с і к а — сукупнасць слоў пэўнай мовы. Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы — лексіку, называецца лексікалогіяй. Лексічнае багацце кожнай мовы адлюстроўваецца слоўнікамі. Так, пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» мае каля 100 000 слоў. Слова— галоўная адзінка мовы, якая называе прадметы, якасці, уласцівасці або паказвае на адносіны паміж імі. Асноўная функцыя слова намінатыўная — называць канкрэтныя прадметы, адцягненыя паняцці, дзеянні, стан, якасці. Словы, якія маюць лексічную самастойнасць, г. зн. называюць прадметы, прыметы, дзеянні або ўказваюць на іх і з'яўляюцца членамі сказа, называюцца самастойнымі або знамянальнымі. Словы, у якіх лексічнае значэнне аслабленае або зусім адсутнічае, членам сказа не з'яўляюцца, яны выкарыстоўваюцца для сувязі слоў, сказаў або частак сказаў і называюцца службовымі або незнамянальнымі. Лексічнае значэнне слова - яго сэнсавае, семантычнае напаўненне, якое гістарычна замацавалася за пэўным гукавым комплексам і з'яўляецца адлюстраваннем аб'ектыўнай рэальнасці. Лексічнае значэнне складае змест слова, яго ўнутраную, або рэчаўную, сутнасць. Лексічнае значэнне маюць толькі граматычна самастойныя, паўназначныя словы. Граматычныя значэнні— абстрактный значэнні, што выяўляюцца ў прыналежнасці слова да пэўнага класа і выражаюцца фармальнымі сродкамі.. Граматычнае значэнне выражаецца канчаткам або канчаткамі і прыназоўнкам адначасова, прыстаўкай, націскам і праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу інш. Асновай, назвы прадмета,з’явы магла стаць пэўная характэрная прымета. Такім чынам, слова як галоўная намінатыўная і структурная адзінка мовы суадносіцца з асноўнай катэгорыяй мыслення — паняццем. У аснове значэння самастойных, знямянальных слоў ляжыць паняцце, у якім абагульнена адлюстроўваюцца адпаведныя рэаліі навакольнага свету. Службовыя словы, выклічнікі, займеннікі, а таксама ўласныя назоўнікі паняццяў не называюць, таму што не вызначаюць характэрных прымет, не паказваюць, чым адрозніваецца. Паняцце фарміруецца з дапамогай слова і замацоўваецца за ім. Слова і яго значэнне — катэгорыі лінгвістычныя, а паняцце — катэгорыя лагічная, аднак сувязь паміж імі самая цесная. Паводле словаўтваральнай структуры словы бываюць невытворныя і вытворныя. Невытворныя складаюцца толькі з кораня або з кораня і канчатка. Вытворныя словы апрача кораня маюць іншыя марфемы, афіксы, значэнні такіх слоў матываваныя значэннямі кораня і словаўтваральных афіксаў. На працягу існавання ў мове слова можа змяняць лексічнае значэнне, звужаць яго або пашыраць. Паводле лексічнай спалучальнасці слоў адрозніваюць свабодныя і несвабодныя значэнні. Словы са свабодным значэннем маюць найболыпыя спалучальныя магчымасці, адносна шырока ўстулаюць у сувязь з іншымі словамі. Свабоднымі бываюць, як правіла, прамыя значэнні слоў.Несвабодныя значэнні слоў істотна абмежаваныя ў сваёй спалучальнасці. Сярод лексічна несвабодных вылучаюцца дзве групы значэнняў слоў — фразеалагічна звязаныя і сінтаксічна абумоўленыя. Фразеалагічна звязанае — значэнне, якое праяўляецца, рэалізуецца ў адзінкавых ці нешматлікіх устойлівых словазлучэннях. Сінтаксічна абумоўленае значэнне -лексічнае значэнне, якое слова набывае ў пэўным кантэксце, калі ўжываецца не ў прамым значэнні.

 

 

21
Сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”,“терміналогія”.Асноўныя крыніцы папаўнення тэрміналагічнай лексікі.

Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі неаддзельна ад умоў развіцця і функцыянавання нацыянальнай мовы. Паколькі беларуская мова характарызуецца працягласцю і перарывістасцю яе гістарычнага развіцця, то ёсць падставы сцвярджаць, што натуральнае фарміраванне беларускай тэрміналогіі таксама з'яўляецца працяглым, але перарывістым. Іменна перарывістасцю працэсу фарміравання беларуская мова адрозніваецца ад рускай. Такія экстралінгвістычныя фактары, як забарона беларускай мовы Варшаўскім сеймам у 1696 г. і негатыўныя адносіны да яе царскага ўрада Расіі адмоўна ўздзейнічалі на пераемнасць натуральнага фарміравання тэрміналагічнай лексікі, паколькі замацаванне навуковых тэрмінаў адбываецца перш за ўсё ў працэсе іх ужывання ў друкаваных выданнях. Лексікаграфічная ж і ўласна тэрміналагічная работа у такіх сацыяльных умовах наогул не магла быць арганізавана. Пэўнае ўяўленне аб складзе і развіцці навуковай лексікі старабеларускай мовы маем зараз толькі з сучасных даследаванняў дзелавых помнікаў беларускай дісьменнасці 14-18 стст..Першапачатковай асновай фарміравання тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы правамерна лічыць намінацыі розных прадметаў і з'яў прыроды ў народным маўленні і пазней фіксацыю гэтых намінацый у пісьмовых помніках старабеларускай мовы. У гэтай сувязі неабходна адзначыць вялікую ролю пісьмовай традыцыі, развітых лексічных, словаўтваральных, граматычных і іншых моўных сродкаў у развіцці тэрміналогіі кожнай нацыянальнай мовы. Так дзякуючы старажытнай пісьмовай традыцыі, высокаму ўзроўню развіцця беларускай мовы ў 14 - першай палове 17 ст., на беларускай літаратурнай мове ў 19 ст. былі створаны не толькі шэдэўры мастацкай літаратуры, але і напісаны ,навукова-папулярныя творы, творы палітычнай сатыры і інш. Гэтая ж з'ява наглядаецца і ў іншых славянскіх мовах.

Спецыяльная лексіка.Акрамя агульнанароднай лексікі у літаратурнай мове ёсць многа слоў, якімі карыстаюцца і якія разумеюць галоўным чынам прадстаўнікі пэўнай прафесіі, спецыяльнасці. Гэта спецыяльная, або прафесіянальна-тэрміналагічная, лексіка.Да спецыяльнай, або прафесіянальна-тэрміналагічнай, лексікі адносяцца прафесіяналізмы і тэрміны, прафесіяналізмы— словы, якія ўжываюцца ў мове прадстаўнікоў вузкіх спецыяльнасцей і прафесій. Гэтыя словы бытуюць галоўным чынам у вуснай мове людзей пэўнай прафесіі і ў большасці выпадкаў не з'яўляюцца навуковымі абазначэннямі данага прадмета або паняцця. Тэрмін — гэта слова або спалучэнне слоў, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. У адрозненне ад іншых слоў-нятэрмінаў тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ў межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ў розных навуках можа мець зусім розныя значэнні. У мастацкіх і публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.




©2015 studenchik.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.