Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Правапіс звонкіх і глухіх зычных

Беларуская мова на лінгвістычнай карце свету. Агеенка

Паводле iзвесных вучоных у нашы днi налiчваецца ад 3 да 6 тыс. моў. Усе мовы свету аб’ядноўваюцца ў генытычна-родныя сем’i.

Моўная сям’я- сукупнасць моў, якiя прыходзяць ад адной прамовы.

Сярод 20 такiх сем’яў найбольш вялiкай з’яўляецца iндаеўрапейская моўная сям’я. Яе мовы распаўсюджаны на ўсiх кантынентах.

Беларуская мова ўваходзiць ў iндаеўрапейскую моўную сям’ю i належыць да славянскай групы.

Iндаеўрапейская сям’я падзяляецца на 16 груп. Адны з iх:

Германская група

Англiская, нямецкая, дацкая мовы i iнш.

Раманская група

Лацiнская, французкая, iспанская, iтальянская мовы i iнш.

Балтыйская група

Лiтоўская, латышская мовы.

Кельцкая група

Iрланцкая, шатланцкая мовы.

Славянская група

Усходне-славянская падгрупа

Руская, беларуская, украiнская мовы.

Заходне-славянская падгрупа

Польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая мовы.

Паўднёва-славянская падгрупа

Македонская, балгарская, серба-харвацкая, славенская мовы.

 

3. Беларуская мова сярод славянскіх моў
Усе мовы свету, колькасць ў межах ад 3000 да 6000, лучацца ў генетычна роднасныя сем'і. Найбольш вялікай індаеўрапейская. Усе моўныя сем'і распадаюцца на групы. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую па колькасці і тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы. Упершыню пісьмовыя звесткі пра славян сустракаюцца ў старажытнарымскіх вучоных пісьменнікаў - Герадота, Плінія, Тацыта, Пталамея і інш. яшчэ да нашай эры (звыш 2000 гадоў таму). Да 9 ст. нашай эры гэтае адзінства распалася на тры падгрупы: усходняя, заходняя і паўднёвая Але яшчэ і ў 11 ст. моўныя адрозненні паміж усімі славянскімі плямёнамі не выходзілі за межы міждыялектных адрозненняў, што існуюць унутры любой сучаснай славянскай мовы. На сённяшні час усходнеславянскія мовы распадаюцца на беларускую, рускую і ўкраінскую; заходнеславянскія - на польскую, сербалужыцкую , славацкую, чэшскую паўднёваславянскія - на балгарскую, македонскую, сербскахарвацкую, славенскую Да мёртвых славянскіх моў, якія цяпер не выкарыстоўваюцца, адносяцца стараславянская і палабская. Па колькасці асоб, якія карыстаюцца славянскімі мовамі на пачатак 80-х гадоў 20 ст., славяне размяркоўваюцца ў наступнай паслядоўнасці: рускія (159 млн.), украінцы (42,5 млн.), палякі (39 млн.), беларусы (9,3 млн.). Славяне кожнай моўнай падгрупы могуць зносіцца паміж сабой на сваіх мовах і разумець адзін аднаго, што сведчыць пра бліжэйшае падабенства іх моў. Калі да пачатку 20 ст. толькі адна славянская нацыя, рускія, якія дамінавалі ў складзе Расіі, мела дзяржаўнасць, то зараз кожная з іх утварае сваю дзяржаву, a іх мовы маюць пісьменнасць, з'яўляюцца літаратурнымі і прызнаныя адзінымі дзяржаўнымі на сваіх тэрыторыях, за выключэннем Беларусі, дзе дзяржаўнай мовай паводле Канстытуцыі 1996 года абвешчана поруч з беларускай і руская. Дадзенай акалічнасцю абумоўлена і спецыфіка выкарыстання беларускай мовы ў жыцці насельнікаў краіны, якія складаюць каля 80% усіх жыхароў, або пераважную іх большасць.

 

4. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы
У III тысячагоддзі да нашай эры склалася славянская этнічная супольнасць, адзіны славянскі народ са сваёй мовай і культурай. Перыяд супольнага жыцця славян працягваўся да сярэдзіны I тысячагоддзя н.э. Увесь гэты час славяне карысталіся адной мовай, якую ў навуцы прынята называць праславянскай або агульнаславянскай.
У VI -VII ст. завяршылася рассяленне славян на вялікай тэррыторыі Еўропы; у выніку ўтварыліся тры групы славянскіх плямен (усходнія, заходнія і паўднёвыя славяне). Беларуская народнасць сфарміравалася на аснове ўсходнеславянскіх пляменаў - крывічаўкрывічоў, дрыгавічаў дрыгавічоў і радзімічаў. На працягу Х - ХІІІ ст. ст. усходнеславянскія народнасці, у тым лмку ліку і беларуская, карысталіся адной пісьмовай мовай (літаратурнай) мовай, выдатным помнікам якой з'яўляецца “Слова пра паход Ігараў.” Гэта быў першапачатковы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы.
Наступны этап развіцця беларускай мовы прыпадае на ХІІІ - XVII ст. ст. Ён супадае з утварэннем і далейшым развіццем развіццём беларускай народнасці як вядучай этнічнай супольнасці ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, у якім землі сучаснай Беларусі склалі асноўную частку яго тэрыторыі. Мову гэтага перыяда прынята называць старажытнай беларускай або старабеларускай. Яна сфарміравалася.на аснове ўсходне-славянскай літаратурнай мовы. У XV ст. старажытная беларуская мова дасягае найвышэйшай ступені свайго развіцця і выступае ўжо як асобная славянская мова, выразна адрозніваючыся і ад агульнай усходнеславянскай.
Старажытная беларуская мова з XIV ст. з'яўлялася дзяржаўнай мовай у ВКЛ. На працягу XV - XVII ст. на ёй створана і да нашага часу захавалася пісьмовая спадчына. Сярод іх найбольш каштоўная - Літоўская метрыка. Крыніцай вывучэння мовы з'яўляюцца кнігі судовых і іншых запісаў буйнейшых гарадоў Беларусі. Развівалася мастацкая літаратура, пашырана было вершаскладанне (Андрэй Рымша, Сімяон Полацкі). Прадалжала і развівала традыцыі Кіеўскай Русі беларускае летапісанне (Хроніка Быхаўца, Баркалабаўскі летапіс). Сведчаннем развіцця юрыдычнай думкі эпохі феадалізму з'яўляецца створаны на старажытнай беларускай мове Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (1529, 1566, 1588), адзіны ў Еўропе XVI ст. збор законаў. Важную ролю ў развіцці тагачаснай культуры адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якой быў славянскі сын беларускага народа таленавіты вучоны і асветнік - Францішак Скарына. Яго выдавецкая дзейнасць, распачатая ў 1517, паслужыла пачаткам кнігадрукавання ем ва ўсходніх ва ўсходніх славян. Вялікі ўклад і у развіццё беларускай мовы ўнеслі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.
Пасля 1569 года ВКЛ паводле Люблінскай уУніі ВКЛ аказалася ў палітычным падпададкаванні падпарадкаванні Рэчы Паспалітай. Склаліся неспрыяльныя ўмовы для дальнейшага развіцця беларускай лiтаратурнай мовы. Яна паступова стала выцясняцца з усiх сфер грамадскага жыцця. У 1696 г. быў прынят закон, паводле якога беларуская мова, як дзяржаўная, забаранялася і ўводзілася польская.
Канец XVII - XVIII ст. ст. пісьмовая беларуская мова знаходзілася ў заняпадзе. Гэта быў заключны перыяд у працяглай гісторыі старажытнай беларускай лiтаратурнай мовы. Ён бедны на пiсьмовыя помнiкi: толькi беларуская народна - дыялектная мова па - ранейшаму жыла ўнародзе.
Перыяд новай беларускай лiтаратурнай мовы прыпадае на XIX і XX ст. ст. У канцы XVIII ст. Беларусь знаходзiцца ў складзе Расiйскай Iмперыi. На тэррыторыі беларусі на працягу ўсяго ХІХ ст. не існавала ні адной вышэйшай навучальнай установы, а на беларускай мове не было ні адной нават пачатковай школы. За ўсё ХІХ ст. на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг. Працяглы час заняпаду старажытнай беларускай мовы прывёў да таго, што яе традыцыі па сучаснсці былі страчаны і новая літаратурная мова пачала фарміравацца на базе вуснай народна - дыялектнай мовы незалежна ад старажытнай. У працэссе яе станаўлення галоўную ролю адыграла мастацкая літаратура. Найбольш значнымі творамі ХІХ ст. лічацца паэмы “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навываротнавыварат”.

Вялікая заслуга ў стварэнні беларускай літаратурнай мовы належыць Вікенцію Дуніну - Марцінкевічу, Францішку Багушевічу, Янку Лучыне, Адаму Гурыновічу, Альгерду Абуховічу, Кастусю Каліноўскаму.
На пачатку ХХ ст. была знята забарона карыстацца беларускай мовай, друкаваць на ёй. Сталі выдавацца беларускія газеты і часопісы “Наша ніва”, “Наша доля”, “Лучынка”, “Беларус” і інш. Пачалі стварацца падручнікі для беларускіх школ. У мастацкую літаратуру прыйшлі пісьменнікі магутнага таленту: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі, Ц. Гартны. Інтэнсіўна выпрацоўваюцца лексічныя, арфаграфічныя, граматычныя нормы. Гэта быў самы плённы пепыяд перыяд у развіцці і станаўленні новай беларускай літаратурнай мовы за ўвесь час яе адраджэння. Новы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы звязаны быў з будаўніцтвам на пачатку 20 -ых г.г. беларускай дзяржавы, якая стварыла неабмежаваныя ўмовы для яе выкарыстання і развіцця. Пачалося сістэматычнае і глыбокае даследванне фанетыкі, лексікі, граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы. З 30 -ых г.г. паступовая сфера выкарыстання звужаецца. На практыцы руская мова набыла статус дзяржаўнай. Палітычныя працэсы ў 80 - пач. 90 - ых г.г. абудзілі ў людзей цікавасці да гісторыі і культуры. 26 студзеня 1990 г. быў прынят закон аб беларускай мове. У 1991 - 1992 г. першакласнікі пайшлі ў беларускамоўныя класы. У апошнія дзесяцігоддзі беларуская мова знаходзіцца ў няспынным удасканаленні і развіцц

 

5.Формы беларускай нацыянальнай мовы

Беларуская нацыянальная мова склалася на аснове мовы беларускай народнасці ў перыяд фарміравання нацыі (канец XVIII — XX ст.). Гэта — літаратурная з яе разнастайнымі стылямі і дыялектная мова. Абедзвюх аб'ядноўвае агульны слоўнік, агульны граматычны лад, агульныя фанетычныя асаблівасці.Літаратурная мова — ўзорная, унармаваная і найбольш прадстаўнічая форма нацыянальнай мовы. Яна займае вядучае месца. Дыялектная мова — вусная тэрытарыяльная разнавіднасць мовы нацыі. Не з'яўляецца агульнана-родным сродкам зносін з-за функцыянальнай абмежаванасці. Літаратурная мова абслугоўвае ўсе сферы жыцця і дзейнасці людзей. Літаратурная мова мае дзве формы — вусную і пісьмовую.Вусная - абслугоўвае надзённыя патрэбы людзей. Яна разлічана на слыхавое ўспрыняцце. Характарызуецца багаццем інтанацыйных магчымасцей, мелодыкай, выразнасцю жывога гучання. Пісьмовая літаратурная мова —апрацаваная і прадуманая фіксацыя мовы з мэтай узнаўлення сказанага. Разлічана на зрокавае ўспрыняцце. Пісьмовая форма літаратурнай мовы мае спецыфіку ў адборы слоў, дае магчымасць прадумана і правільна выкарыстаць словы ў структуры сказаў і г. д. Літаратурная мова знаходзіцца ў цеснай сувязі з дыялектнай: першая імкнецца спыніць развіццё дыялектных адрозненняў, уплываючы на іх з дапамогай нарматыўнага выкарыстання моўных сродкаў; другая з'яўляецца пастаяннай скарбніцай для папаўнення слоўніка літаратурнай мовы, змянення літаратурнай нормы. Аднак паміж літаратурнай і дыялектнай мовай ёсць адрозненні: Літ мова адзіная і абавязковая для ўсіх, хто піша і гаворыць па-беларуску. Дыялектная мова выкарыстоўваецца людзьмі пэўнай тэрыторыі.Літ мова абслугоўвае ўсе сферы грамадскага і культурнага жыцця. Дыялектная мова — бытавая, на ёй размаўляюць у сям'і, на вуліцы. Літаратурная мова строга ўнармаваная, мае дзве формы — вусную і пісьмовую. Дыялектная мова — гутарковая, беспісьмовая мова, не мае строгіх нормаў.

 

6. Нормы беларускай нацыянальнай мовы

Норма – найбольш пашыранае і агульнапрынятае выкарыстанне моўных сродкаў, якое стала ўзорным і таму заканадаўча замацаваным у выглядзе правіл, рэгламентацый. Нормы беларускай літаратурнай мовы – гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы ўзорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання

Моўная норма – катэгорыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая. Яна не з’яўляецца пастаяннай, яна змяняецца, удасканальваецца, развіваецца, мае варыянты.

Адрозніваюць дватыпы норм: імператыўныя і дыспазітыўныя.

Імператыўныя (г.з. строга абавязковыя) – гэта такія нормы, парушэнне якіх расцэньваецца як слабае валоданне мовай (напрыклад, парушэнне норм скланення, спражэння і пад.). Гэтыя нормы не дапускаюць варыянтаў, іншыя іх рэалізацыі разглядаюцца як неправільныя.

Дыспазітыўныя (не строга абавязковыя) нормы дапускаюць стылістычна адрозныя або нейтральныя варыянты (клавіш – клавіша, тры студэнты – трое студэнтаў).

Сучаснай беларускай літаратурнай мове ўласцівы арфаэпічныя, акцэнталагічныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, фразеалагічныя і стылістычныя нормы.

Арфаэпічныя нормы -- гэта правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, гукавых спалучэнняў, правілы інтанацыі.

Акцэнталагічныя нормы – гэта сістэма націску ў сучаснай беларускай мове.

Марфалагічныя нормы -- гэта правілы формаўтварэння і словазмянення ў галіне самастойных часцін мовы.

Сінтаксічныя нормы. Сінтаксіс вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы.

Лексічныя нормы. Адносна вызначэння лексічных норм паміж даследчыкамі няма адзінства.

Словаўтваральныя нормы патрабуюць правільнага падзелу слоў на значымыя часткі, ведання спосабаў і законаў беларускай мовы, паводле якіх утвараюцца новыя словы.

Стылістычная норма адносіцца да агульнамоўнай як прыватнае да агульнага. Іх нельга супрацьпастаўляць, але нельга і атаясамліваць.

 

 

Пытанне 7.

Арфаэпічныя нормы -- гэта правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, гукавых спалучэнняў, правілы інтанацыі. Паводле норм сучаснай беларускай арфаэпіі вельмі выразна вымаўляюцца галосныя пад націскам, а зычныя – перад галоснымі і санорнымі, г.зн. калі ягны знаходзяцца ў моцнай пазіцыі: колас, кніга, вучань. У іншых пазіцыях не мяняюць сваёй якасці і з’яўляюцца гукамі поўнага ўтварэння толькі ы, й, р. Усе астатнія відазмяняюцца ў большай ці меншай меры або зусім пераходзяць у іншыя гукі. Напрыклад, у спрадвечных беларускіх словах о, э не пад націскам пераходзяць у а, у пераходзіць у ў, пры змякчэнні д, т пераходзяць у дз, ц. Як і на стыку прыстаўкі з коранем у межах слова, так і на стыку слоў і словазлучэнняў у межах сказа і можа пераходзіць у ы (пасля цвёрдых зычных, акрамя г,к,х) і ў й (пасля галосных): адыграць, педі[ы]нстытут, прайграць, сястра [й] брат. Націскны пачатковы і мае пры сабе j: jіх, jімі; пасля галосных у сярэдзіне слоў і таксама вымаўляецца як jі: змяjіны, краjіны.

Вымаўленне некаторых зычных і іх спалучэнняў вельмі цесна звязана з фізіялогіяй гукаў беларускай мовы, з работай органаў маўлення беларусаў. Так, шыпячыя ж ш дж ч, губна-губны ў, вібрант р практычна не вымаўляюцца мякка, й – цвёрда, а дж дз дзь – як два гукі (вымаўленне [дэжэ], [дэзэ] не адпавядае нават дыялектнаму вымаўленню). У беларусаў г фрыкатыўны, або шчылінны, выбухным (змычным) ён бывае толькі ў запазычаных словах тыпу гуз, гузік, гірса (пустазелле), гонта (дахавы матэрыял), ганак, мязга (мяккая частка дрэва), нягеглы і вытворных ад іх, а таксама як вынік асіміляцыі ў словах вакзал, пакгауз.

Губна-губныя б, п, м, ў і губна-зубныя в, ф не могуць быць мяккімі ў канцы слоў ці перад іншымі мяккімі зычнымі: голуб, сем, кроў, аббіць; яны ж, як і д т г к х й р не могуць быць падоўжанымі (асабліва мяккімі падоўжанымі). Названыя шыпячыя (ж ш дж ч) перад свісцячымі з с дз ц прыпадабняюцца, і наадварот (асіміляцыя шыпячых да свісцячых, свісцячых да шыпячых): возі[c]я, на пе[ц]ы, [ш]ытак, [ш]ыць. Асімілятыўная мяккасць адбываецца перад любымі мяккімі, акрамя г’, к’, х’ і толькі са свісцячымі: дз’веры, з’ява, ц’вік, але згінуць, скінуць.

У большасці выпадкаў д т ч к не ўжываецца з с: гара[ц]кі, савe[ц]кі [т+c], баранаві[ц]кі [ч+с]. Не ўжываюцца разам таксама д т з ч: дакладчык [чч], лётчык [чч], а таксама не ўжываюцца яны і паміж сабой: Гумбальт, Шміт. ручнік яечня і разм яешня

Зычныя з с н л дз ц ж ч ш у інтэрвакальным становішчы на месцы былых усходнеславянскіх спалучэнняў ‘мяккі зычны + ь + j’ вымаўляюцца як падоўжаныя. Л н перад мяккімі дз’ ц’ н’ й вымаўляюцца толькі як мяккія, але перад іншымі мяккімі зычнымі могуць вымаўляцца і мякка і цвёрда: каман’дзір, ман’цёр, але банкір, бензін, кансервы.

На арфаэпічныя нормы беларускай мовы значны ўплыў аказвае руская мова. Так, назіраюцца дзве асаблівасці ўздзеяння рускай мовы.

Першая праяўляецца ў маўленні тых асоб, якія беларускую мову вывучаюць пасля засваення рускай. У даным выпадку адбываецца атаясамліванне гукаў беларускай мовы з падобнымі гукамі рускай мовы (гэта называецца ўяўная тоеснасць – Рэфармацкі): ч’ д’ т’.

Другая асаблівасць уплыву рускага вымаўлення характэрна для вымаўлення асоб, якія свабодна карыстаюцца і той, і другой мовамі. У такіх выпадках парушэнні вымаўленчых норм датычацца звычайна асобных гукаў у пэўных пазіцыях: б’jю, сем’, магу – мо[к].

 

 

Пытанне 8.Правапис галосных
Галосныя літары
1. У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.
2. Літары а, о, э, у пішуцца ў пачатку слова і пасля цвёрдых зычных для абазначэння адпаведных галосных гукаў. Літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных, ў (у нескладовага), раздзяляльнага мяккага знака і апострафа абазначаюць на пісьме спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка –– [йэ]лка, юны –– [йу]ны, яма –– [йа]ма; паехаў ––па[йэ]хаў, паёк –– па[йо]к, саюз –– са[йу]з; здароўе –– здароў[йэ]; льеш –– ль[йэ]ш;аб’езд –– аб[йэ]зд, б’ю –– б[йу], сям’я — сям[йа].
3. Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду –– [с’а]ду, вязу –– [в’а]зу,мёд –– [м’о]д, лета –– [л’э]та, люты –– [л’у]ты.
4. Кропкі над літарай ё абавязковыя. Кропка над літарай і малой абавязковая. Над літарай І вялікай у друкаваных тэкстах кропка не ставіцца, а ў рукапісных тэкстах кропка абавязковая.
2. Літары о, ё
1. Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, колас, мова, доўга, посуд, арол, шолах, плячо, дарога,разгортваць, дапамога, дадаткова, жніво, дэпо, водар, оканне, ода, оптам, ордэн, офіс, опера, Об, Орша, Омск, Обнінск,Осла, Оксфард, Орск, Токіа, Ватэрлоа.
2. Літара ё пішацца пад націскам: лёс, вёска, сёстры, цёмны, цёплы.
Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапірын, ётацыя, ётаванне.
3. Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна.
Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з’яўляецца злучальнай галоснай:радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыеметрычны, радыеізатоп і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я:радыяметрыя, радыяхімія, радыялогія, радыяграфія.
3. Літары э, е
1. Літара э пішацца:
у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх;
пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і інш.);
пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка, жэмчуг, шэры, нашэсце, чэрствы, чэк, нараджэнне, абуджэнне, рэкі, рэзаць, халадэча,сардэчны, пустэча, мястэчка, цэны, у руцэ.
2. У пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: эра,эсэ, эўрыка, эпас, этыка, Эўклід, Эўрыпід, Эліста; егер, ерась, ерэтык, Еўропа, еўрапейскі, Еўпаторыя, Ерэван,ерэванец, Еўфрат.
На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ, рэзюмэ,рэнамэ, кафэ, галіфэ, кашнэ, кабернэ, фрыкасэ, плісэ, каратэ, дэкальтэ; Струвэ, Мерымэ, Эйвэ, Хасэ, Морзэ, Табідзэ,Брыгвадзэ, Каба-Вердэ, Душанбэ, Сан-Тамэ; але: сальта-мартале, філе, камюніке, піке.
3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла,сурвэтка, экзэмпляр, маянэз, тунэль, сэрвіс, інтэрнэт пішуцца з літарай э, а словы медаль, менеджмент, нервы, парламент,перспектыва, газета, сервіз –– з літарай е.
4. У запазычаных словах, напісанне э, е вызначаецца па слоўніку.

 

ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ

1.Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоў­ваецца 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш.

Правапіс звонкіх і глухіх зычных

1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка –– рыба, магчы –– магу, даведка –– даведацца, дзядзька –– дзядзечка, а таксама розаг –– розгі, мозг –– мазгі, лязг –– лязгаць. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.

2. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.

Зычныя д, т і дз, ц

1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады –– у горадзе, народы –– у народзе, сады –– у садзе

2. Чаргаванне [д], [т] з [дз’], [ц’] адбываецца перад мяккім [в’]:
два — дзве, дзвесце, рута –– руцвяны, мёртвы –– мярцвяк, чатыры –– чацвёрты

Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в’] пішуцца згодна з вымаў­леннем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін.Выключэнне: твіст.

3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в’] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.

Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в’] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва –– у бітве, брытва –– брытве, брытвенны, клятва –– клятве, клятвенны, пітво –– у пітве, паства –– у пастве. Літары д і т пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва –– мардве, мардвін,Літва –– у Літве.

4. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык.

5. Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-,
-ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз’], [ц’], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды –– сульфідзін, каманда –– камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя –– індыец, індыйскі, індыйцы)

6. Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль.

7. Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах і назвах: Дадэ, Дэфо, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток,

Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:

у пачатку слоў: во'зера, во'льха, во'сень, во'спа, вось, во'кны, во'тчына, во'йкаць, во'бад, во'рыва, во'блака, во'бласць, во'страў, Во'гненная Зямля, Во'льга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абво'страны, адво'рваць, паво'йкаць, уво'сень; але: перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): во'кіс, во'кісел, во'клік, во'кліч, во'крык, во'пыт, во'піс.

2. У словах во'ка, во'стры, во'сем, вако'л і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэ'й, вача'мі, заво'чны, увачаві'дкі, уваччу'; вастры'ць.

3. Перад націскным о у сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: ніво'дзін, Ляво'н, Ляво'нчанка, Радзіво'наў і інш.

4. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: о'пера, о'перны, о'да, о'рдэн, о'фіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.

5. Прыстаўная літара в пішацца:

перад каранёвым у ў пачатку слоў: ву'гал, ву'да, ву'галь, вуж, ву'зел, ву'зы, ву'ліца, вунь, вус, ву'сны, ву'ха, ву'чань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абву'глены, каменнаву'гальны, чатырохвуго'льнік, заву'лак, наву'дзіць, вудзі'льна, вузлы'.

перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): ву'праж, ву'згалаўе, ву'сцілка, ву'сціш, ву'сцішна.

6. Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў:

перад націскным у: паву'к, ціву'н, караву'л, есаву'л, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павукі', павуці'нне, павучо'к; цівуно'м; караву'льны; есаву'льскі;

перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.

7. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у:

у запазычаных словах: у'льтра, ультрафіяле'тавы, у'нтэр, у'нікум, у'нія, у'рна; але: ву'стрыца;

ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.

8. Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.

З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.

 

 




©2015 studenchik.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.