Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Змены і чаргаванні галосных гукау: змены абумоулены пазіцыяй галоснага(моцнай-пад націскам;слабой)

Гістарычныя этапы утварэння і развіцця беларускай мовы:(діктовала Міхалевіч)

Праславянскі – працягваецца да 3-2 тысячагоддзі да н.э.

Агульнаславянскі – да 5-6 стагоддзяу і закончыуся утварэннем славянскіх падгрупп(пауднёваславянскія-12,балгарская;заходнеславянскія-польская;усходнеславянскія-беларусская,украінская і русская.

Агульнаусходнеславянскія – да 10-11 стагоддзі(пісьмовыя помнікі).

Старабеларускі – асаблівасць сучаснай беларускай мовы,16-17 стагоддзе,ВКЛ,Літоуская метрыка знаходзіцца у Вільнюсе.

Уласнабеларускі – 17 стагоддзе і да нашых дзён.

2.Паняцце пра гук. Галосныя гукі і літары у беларускай мове:

Гук – найменьшая фанетычная адзінка – 45(6 галосных,39 зычных).У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.

Гукі уласцівы толькі чалавеку,утвараюцца пры выдыханні струмені паветра з удзеламі органау мауленчага аппарата. Самыя актыуныя – связкі.

Гукі вывучаюцца у 3 аспектах:

Акустычны (як гукі успрымаюцца на слых). Разглядают сілу, вышыню, працягласць, тэмбр гукау.

Артыкуляцыйны (характар паводле спосабу утварэння).

Функцыанальны (фанема).

Галосныя гукі і іх классіфікацыя(І,Э,А,О,У,Ы):

Е,ё,ю,я,і – абазначаюць адзін гук, калі стаяць пасля зычнага: лета [л`эта].

Абазначаюць два гукі пасля галоснага,мяккага знака,апострафа,у нескладовага: яліна [yал`іна].

Яны бываюць:

Неялабілізованныя.

Лабіялізованныя(у,о).

Пярэдняга рада(і,э).

Сярэдняга рада(ы,а).

Задняга рада(о,у).

6. Верхняга пад`ёму(ы,і,у).

7. Сярэдняга пад`ёму(э,о).

8. Ніжняга пад`ёму(а).

Змены і чаргаванні галосных гукау: змены абумоулены пазіцыяй галоснага(моцнай-пад націскам;слабой).

Бываюць: аканне(яканне) – пераход гукау [о,э] у першым складзе перад націскам у гук [а],пасля цвёрдых. Пасля мяккіх – яканне.

Чаргаванне — гэта змена гукаў у адной марфеме ў розных формах слова або ў аднакарэнных словах: рэкі — рака, воды

— вада, лес — лясны, лён — лянок. Адрозніваюць чаргаванні пазіцыйныя, або фанетычныя, і гістарычныя, або традыцыйныя.

Пазіцыйныя чаргаванні адбываюцца ў залежнасці ад месца націску ў слове і адлюстроўваюць фанетычныя нормы сучаснай мовы. Сярод пазіцыйных чаргаванняў галосных найбольш пашыранымі з'яўляюцца чаргаванні, у аснове якіх аканне і яканне: росы — раса, сосны — сасна, стрэл — страляць, брэх — брахаць; сёстры — сястра, вёслы — вясло, вецер — вятрак, вечар — вячэра.

Гістарычныя чаргаванні — гэта вынік гістарычных змсн у фанетычнай сістэме мовы ў мінулыя часы. Яны не абумоўлены фанетычнай пазіцыяй гука ў слове.

3.Артыкуляцыйная характарыстыка зычных гукау:

Беларуская мова адносіцца да кансанантнага тыпу моў (ад лац. соnsоnаns – зычны), г.зн. да моў, у якіх большую функцыянальную (фаналагічную) ролю выконваюць зычныя гукі.

Спецыфіка кожнага зычнага ў беларускай мове артыкуляцыйна залежыць ад месца і характару перашкоды на шляху выдыхаемага паветра, а таксама ад работы галасавых звязак. Таму пры характарыстыцы зычных выкарыстоўваюцца чатыры асноўныя артыкуляцыйныя прыметы:1) месца ўтварэння; 2) спосаб утварэння; 3) удзел голасу і шуму; 4) наяўнасць або адсутнасць палаталізацыі.

Месца ўтварэння зычных вызначаюць актыўныя і пасіўныя органы мовы.Актыўныя органы мовы – губы і язык, пасіўныя – зубы і розныя часткі паднябення.

Па месцы ўтварэння зычныя падзяляюцца на дзве групы: губныя гукі, або лабіяльныя (ад лац. labialis – губны), іх 11, язычныя гукі, іх 28. Кожная з гэтых груп дзеліцца на падгрупы: губныя – у залежнасці ад таго, да якога пасіўнага органа артыкулюе ніжняя губа; язычныя – якая частка языка з’яўляецца цэнтрам гукаўтварэння і да якога пасіўнага органа артыкулюе язык.

У адпаведнасці з гэтым губныя дзеляцца на дзве падгрупы: губна-губныя, або білабіяльныя (ад лац. bі з bіs – двойчы + lаbiаlis – губны); актыўны орган – ніжняя губа, пасіўны – верхняя губа: [б], [б’], [п], [п’], [м], [м’], [ў] (7 гукаў); губна-зубныя, або лабіяльна-дэнтальныя (ад лац. labium – губа і dens, dentus – зуб); актыўны орган – ніжняя губа, пасіўны – верхнія зубы: [в], [в’], [ф], [ф’] (4 гукі).

Язычныя падзяляюцца на пярэдне-, сярэдне- і заднеязычныя ў залежнасці ад таго, якая частка языка – пярэдняя, сярэдняя ці задняя – з’яўляецца актыўным органам пры ўтварэнні гука. Да пярэднеязычных адносяцца апікальныя (вымаўляюцца з паднятым кончыкам языка): [т], [д], [с], [з], [ц], [ж], [ч], [ћ], [н], [р], [л], [л’] і дарсальныя (спінкавыя): [с’], [з’], [ц’], [х’], [н’]; да сярэднеязычных адносіцца гук [j]; да заднеязычных – [γ], [γ’], [г], [г’], [к], [к’], [х], [х’].

Такім чынам, месца ўтварэння зычных вызначаецца па месцы пераадолення перашкоды, або па фокусе напружання ў моўным апараце.

Спосаб утварэння зычных вызначаецца характарам перашкоды, якая ўзнікае ў поласці рота на шляху паветранай хвалі, і спосабам пераадолення гэтай перашкоды.Усе зычныя гукі ў беларускай мове па спосабе ўтварэння падзяляюцца на пяць груп:

1) змычныя (выбухныя), 2) шчылінныя (фрыкатыўныя), 3) змычна-шчылінныя(афрыкаты), 4) змычна-праходныя (плаў­ныя), 5) дрыжачыя (вібранты).

Пры вымаўленні змычных (выбухных) гукаў вылучаюцца дзве фазы артыкуляцыі. Першая фаза – стварэнне поўнай змычкі актыўных і пасіўных органаў мовы, у выніку чаго рух паветранага струменя перапыняецца. Змычка бязгучная. Шум узнікае ў другой фазе, калі паветраны струмень узрывае перашкоду (змычку). Акустычна гэты шум нагадвае кароткі выбух. Па гэтай прычыне змычныя зычныя называюць выбухнымі. Змычныя зычныя нельга вымавіць працяжна, таму іх называюць яшчэ імгненнымі: [б], [б’], [п], [п’], [д], [т], [г], [г’], [к], [к’] (10 гукаў).

Пры вымаўленні шчылінных (фрыкатыўных) зычных актыўны і пасіўны органы мовы збліжаюцца так, што паміж імі ствараецца вузкая шчыліна, праз якую праходзіць струмень выдыхаемага паветра. Пры гэтым узнікае спецыфічны шум трэння, таму інакш шчылінныя гукі называюцца фрыкатыўнымі (ад лац. fricare – церці). Фрыкатыўныя гукі можна вымаўляць працяжна, з прычыны чаго іх называюць яшчэ працяжнымі: [в], [в’], [ў], [ф], [ф’], [х], [х’], [з], [з’], [с], [с’], [ж], [γ], [γ’], [ш], [j] (16 гукаў).

Змычна-шчылінныя гукі спалучаюць у сабе абодва апісаныя вышэй спосабы ўтварэння. Органы мовы спачатку змыкаюцца, утвараючы поўную змычку, а затым плаўна разыходзяцца. У час размычкі ўзнікае шчыліна, праз якую паветра выходзіць, утвараючы «фрыкатыўны» шум. У выніку ўзнікаюць так званыя злітныя гукі, якія называюцца яшчэ афрыкатамі (ад лац. аffricata – прыцёртая): [z], [z’], [ћ], [ц], [ц’], [ч] (6 гукаў).

Змычна-праходнымі з’яўляюцца зычныя, утварэнне якіх характарызуецца поўнай змычкай органаў мовы ў адным месцы з адначасовым праходам для паветра ў другіх месцах. Змычна-праходныя называюць яшчэ плаўнымі: [м], [м’], [н], [н’], [л], [л’] (6 гукаў).

У залежнасці ад таго, праз якую поласць праходзіць паветра, змычна-праходныя дзеляцца на насавыя: [н], [н’], [м], [м’] (свабодны праход узнікае праз поласць носа) і ротавыя, або бакавыя: [л], [л’] (паветра праходзіць праз шчыліны, што ўтвараюцца паміж зубамі і бакамі языка).

Дрыжачыя гукі ўзнікаюць у выніку дрыжання актыўных органаў. Пры ўтварэнні дрыжачых кончык языка вібрыруе: то змыкаецца, то размыкаецца з альвеоламі пры праходжанні паветранага струменя. Таму дрыжачыя называюцца вібрантамі. У беларускай мове гэта гук [р].

Паўдзеле голасу і шуму зычныя дзеляцца на санорныя і шумныя.

Санорныя (лац. sonоrus – гучны) утвараюцца пры дапамозе голасу і шуму, прычым голас пераважае над шумам. Пры вымаўленні санорных галасавая шчыліна звужана, галасавыя звязкі напружаны і вагаюцца пад уздзеяннем выдыхаемага паветра. Утвараецца голас. Перашкода на шляху выдыхаемага паветра пры вымаўленні санорных нязначная. Паветраны струмень слабы, таму і шум утвараецца слабы. Акустычны спектр санорных складаецца пераважна з голасу пры нязначным удзеле шуму: [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [р], [j], [в], [в’], [ў] (11 гукаў).

Шумныя гукі – пры ўтварэнні якіх шум пераважае над голасам або голас зусім адсутнічае. У адпаведнасці з гэтым яны падзяляюцца на звонкія і глухія. Галасавыя звязкі пры вымаўленні звонкіх крыху нацягнуты, таму ў іх акустычным спектры ёсць слабы голас. Ён накладваецца на шумы, якія з’яўляюцца асноўнымі складаючымі гэтых гукаў: [б], [б’], [г], [г’], [γ], [γ’], [д], [z], [z’], [ћ], [ж], [з], [з’] (13). Глухія зычныя складаюцца толькі з шумаў. Пры ўтварэнні гэтых зычных галасавыя звязкі зусім расслаблены: [к], [к’], [п], [п’], [с], [с’], [т], [ф], [ф’], [x], [х’], [ц], [ц’], [ч], [ш] (15).

Па наяўнасці ці адсутнасці голасу, г. зн. па звонкасці-глухасці, зычныя гукі ўтвараюць пары: [б] – [п], [γ] – [х], [д] – [т], [з] – [с] і інш. Глухія [ф], [ф’] не маюць адпаведных звонкіх. У глухога гука [к] ёсць парны звонкі [г], які вымаўляецца на месцы [к] перад звонкім зычным на стыку слоў, а таксама ў сярэдзіне некаторых запазычаных слоў: [г-дому], [вагзал], [эгзам’эн].

Панаяўнасці ці адсутнасці палаталізацыі зычныя падзяляюцца на мяккія і цвёрдыя.Палаталізацыя (ад лац. palatum – паднябенне), або памякчэнне, зычных заключаецца ў тым, што асноўная артыкуляцыя зычнага ўскладняецца дадатковай сярэднеязычнай, так званай «ётавай» артыкуляцыяй, уласцівай гуку [j] (сярэдняя частка спінкі языка набліжаецца да сярэдзіны цвёрдага паднябення). Зычныя, якія атрымліваюць дадатковую «ётавую» артыкуляцыю, называюцца мяккімі, або палаталізаванымі. Зычныя без такой дадатковай артыкуляцыі называюцца цвёрдымі, або непалаталізаванымі.

Для зычнага [j] сярэднеязычная (палатальная) артыкуляцыя з’яўляецца асноўнай, а не дадатковай, таму гук [j] называецца мяккім палатальным (у адрозненне ад мяккіх – палаталізаваных).

Большасць зычных утвараюць пары па цвёрдасці-мяккасці: [б] – [б’], [в] – [в’], [г] – [г’], [з] – [з’], [с] – [с’] і інш. Цвёрдым зычным [д], [т] у беларускай мове адпавядаюць [z’], [ц’]. Зычныя гукі [ћ], [ж], [ч], [ш], [р], [ў] заўсёды цвёрдыя, яны не маюць мяккіх адпаведнікаў. Зычны [j] не мае адпаведнага цвёрдага, ён заўсёды мяккі.

4.Ассіміляцыя,аглушэнне звонкаша зычнага на канцы слова як фанетычныя працэссы беларускай мовы,што перадаюцца на пісьме:

Асіміляцыя — гэта фанетычны працэс прыпадабнення аднаго гука да другога. Напрыклад, звонкі гук у становішчы перад глухім вымаўляецца як глухі —асіміляцыя па глухасці: дарожка — даро[ш]ка, стужка — сту[ш]ка, будка — бу[т]ка, казка — ка[с]ка.

Асіміляцыю па глухасці трэба адрозніваць ад аглушэння звонкіх зычных у абсалютным канцы слова: зуб [зуп], год [гот], рог [рох], завадзь [завац'], нож [нош]. Вымаўленне канцавых глухіх і звонкіх зычных не адрозніваецца: гры[п]— грып, адрэ[ш] — адрэш, сне[х] — смех.

Аглушэнне канцавога звонкага зычнага выклікае аглушэнне папярэдняга звонкага зычнага: до[шч], з'е[ст].

Глухі гук перад звонкім вымаўляецца звонка — асіміляцыя па звонкасці: просьба—про[з']ба, барацьба — бара[дз']ба, носьбіт — но[з ']біт.

Асіміляцыя па мяккасці праяўляецца ў прыпадабненні зычных [з], [с], [дз], [ц] да наступных мяккіх: знічка— [з']нічка, свята—[с']вята, Дзвіна—[дз']віна, цвіце— [ц ']віце.

У працэсе маўлення свісцячыя [з], [с] перад шыпячымі
[ж], [ш], [дж], [ч] прыпадабняюцца да шыпячых:
перавозчык — пераво[ш]чык, перапісчык — перапі[ш]чык, пагрузчык — пагру[ш]чык, зжаць — [ж]жаць, расшыць — ра[ш]шыць, расчоска — ра[ш]чоска, езджу—е[ж]джу, а шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: купаешся— купае[с']ся, на лодачцы — на лода[ц]цы. У некаторых выпадках асіміляцыя прывяла да сцяжэння зычных і стала адлюстроўвацца на пісьме: мноства, княства, птаства (з ранейшых множства, княжства, пташства).

5.Аканне-яканне,прыстауныя галосныя як фанетычныя працэссы беларускай мовы, што перадаюцца на пісьме:

Зменамі галосных гукаў у ненаціскным становішчы з'яўляюцца аканне і яканне. Пераход галосных [о], [э] не пад націскам пасля цвёрдых зычных у [а] называецца аканнем:бор — баравік, войска — вайсковец, сорак — саракавы, рэчка —рачны. Пераход галосных [о], [э] ў першым складзе перад націскам у [а] пасля мяккіх зычных называецца яканнем:вёсны — вясна, сёлы — сяло, зелень — зялёны, белы — бялявы, дзень — дзянёк.

У словах іншамоўнага паходжання аканне і яканне звычайна не назіраюцца: дэкрэт, рэсурсы, сальфеджыо, трыо; бекон, бензін, веранда, зефір, сервіз.

Спецыфічнай рысай беларускай мовы з'яўляюцца прыстаўныя галосныя [і], [а],якія ўзнікаюць у пачатку слова перад спалучэннем санорных [л], [м], [р] з іншымі зычнымі: ілжывы, ілгаць, ільготы, ільняны, над ілбом, імшара, імгла, іржа, іржышча, аржаны, ільдзіна, імгненне, імхі, імжа, імчацца, імша, амшарына. Прыстаўныя галосныя [і], [а] часам выкарыстоўваюцца і не перад санорнымі: ігруша, істужка, іголка, аўторак, аграмадны.

У становішчы пасля галоснага, якім заканчваецца папярэдняе слова, прыстаўныя галосныя могуць не ўжывацца: купіла ржанога хлеба, рассеялася мгла.

6.Дзеканне-цеканне,прыстауныя зычныя,падаужэнне зычных як фанетычныя працэссы беларускай мовы,што перадаюцца на пісьме:

Змена зычнага [д] пры яго памякчэнні на мяккі [дз'] называецца дзеканнем, а зычнага [т] на мяккі [ц'] — цеканнем. Абедзве гэтыя з'явы засведчаны беларускімі пісьмовьші помнікамі XIV—XV ст. Дзеканне і цеканне адбываецца перад галоснымі, а таксама перад мяккім [в']: дзед, дзераза, дзёгаць, дзюба, дзюна, дзюшэс, дзяжа, дзялянка, дзіва, дзічка; дзверы, Дзвіна. Перад мяккім [в'] не мяняюцца [д] прыставачны і [т] суфіксальны: адвечны, адвёртка, падвеска, у бітве.

У большасці слоў іншамоўнага паходжання дзеканне і цеканне не назіраюцца: дэбют, дэвіз, дэкада, дэкрэт, тэатр, тэлеграф, тэзіс, антэна; толькі некаторыя словы вымаўляюцца з [дз'] і [ц'], што адлюстроўваецца на пісьме: эцюд, камандзір, цітр, цюльпан.

Беларускай мове ўласціва падаўжэнне зычных гукаў [дз'], [з'], [л']( [н'], [с'], [ц'], [ч], [ж], [ш], калі яны стаяць паміж галоснымі: суддзя, рыззё, ралля, сумленне, пераноссе, за Прыпяццю, запечча, падарожжа, падстрэшша.

Падоўжаныя зычныя ўжываюцца ў зборных назоўніках: вецце, збожжа, пустазелле; у абстрактных назоўніках: захапленне, сумленне; у аддзеяслоўных назоўніках: снеданне, жыццё, развітанне; у прыставачных назоўніках: Залессе, падстрэшша, безуладдзе; у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду і лічэбнікаў пяць, дзевяць, дзесяць — дваццаць, трыццаць: маззю, мышшу, соллю, пяццю, трыццаццю; у некаторых прыслоўях: пешшу, рыссю, уваччу.

Падаўжэнне зычных узнікла ў выніку страты рэдукаваных і асіміляцыйнага змянення зычнага ў спалучэнні з наступным [й].

Падаўжэнне трэба адрозніваць ад падваення зычных на стыку марфем (частак слова): пад-добрыцца, пад-дубнік, раз-злавацца, палон-н-ы, сан-н-ы, балкон-н-ы.

Прыстаўныя зычныя гукі: Для сучаснай беларускай мовы характэрны прыстаўны гук [в], які паяўляецца перад карэннымі пачатковымі і лабіялізаванымі галоснымі [о], [у]: возера, вобласць, вобад; вуліца, вуда, вузел. Калі пачатковы [о] са зменай націску пераходзіць у [а], то прыстаўны не захоўваецца: вокны — акно, восень — асенні, воблака — аблокі, акрамя вытворных ад слоў востры, вочы, вакол: вастрэйшы, вачэй, ваколіца. Перад ненаціскным [у] прыстаўны застаецца: вузкі — вузейшы, вугаль — вугалёк. Захоўваецца гук [в] і ў вытворных словах пасля прыставак: завоблачны, навокал, навучанне, завулак.

У некаторых словах узнікае ўстаўны [в] перад карэннымі [у] і [о] ў сярэдзіне слоў: павук, павуцінне, цівун, Навуменка, Лявон, а таксама перад націскным [о] ў прыстаўках о-, об-, од-: вокліч, вобземлю, воддаль, водгалас, водкуп, водмель, водсвет.

7.Пазіцыйныя і камбінаторныя змены галосных гукау:

Чаргаванне — гэта змена гукаў у адной марфеме ў розных формах слова або ў аднакарэнных словах: рэкі — рака, воды— вада, лес — лясны, лён — лянок. Адрозніваюць чаргаванні пазіцыйныя, або фанетычныя, і гістарычныя, або традыцыйныя.

Пазіцыйныя чаргаванні адбываюцца ў залежнасці ад месца націску ў слове і адлюстроўваюць фанетычныя нормы сучаснай мовы. Сярод пазіцыйных чаргаванняў галосных найбольш пашыранымі з'яўляюцца чаргаванні, у аснове якіх аканне і яканне: росы — раса, сосны — сасна, стрэл — страляць, брэх — брахаць; сёстры — сястра, вёслы — вясло, вецер — вятрак, вечар — вячэра.

Гістарычныя чаргаванні — гэта вынік гістарычных змсн у фанетычнай сістэме мовы ў мінулыя часы. Яны не абумоўлены фанетычнай пазіцыяй гука ў слове.

Фанетычнымі працэсамі называюць змены гукаў у межах фанетычнага слова пад уздзеяннем суседніх гукаў або агульных умоў вымаўлення: уплыў пачатку або канца слова, націску, тыпу склада. Фанетычныя змены, што ўзнікаюць пад уплывам суседніх гукаў у маўленчай плыні, называюцца камбінаторнымі зменамі.

Асноўнымі іх відамі з’яўляюцца акамадацыя, асіміляцыя, дысіміляцыя, эпентэза, дыярэза, метатэза, гаплалогія, кантракцыя.

Галоўнай прычынай камбінаторных змен гукаў можна назваць артыкуляцыйную звязнасць гукаў, асабліва суседніх: рэкурсія (канец артыкуляцыі) папярэдняга гука ўзаемадзейнічае з экскурсіяй (пачаткам артыкуляцыі) наступнага. У выніку гэтага адбываюцца якасныя змены, калі артыкуляцыя, характэрная толькі для аднаго з гукаў, распаўсюджваецца і на іншыя.

У залежнасці ад напрамку ўплыву гукаў адрозніваюць камбінаторныя змены прагрэсіўныя і рэгрэсіўныя. Пры рэгрэсіўных зменах назіраецца ўплыў наступнага гука на папярэдні (•←•). Гэта найбольш пашыраны від зменаў у сучаснай беларускай мове. Прагрэсіўныя змены заключаюцца ва ўздзеянні папярэдняга гука на наступны (•→•).

Усе камбінаторныя змены гукаў могуць быць кантактнымі і дыстактнымі. Кантактныя змены адбываюцца паміж суседнімі гукамі, якія знаходзяцца побач, а дыстактныя змены – у межах аднаго фанетычнага слова паміж гукамі, аддаленымі адзін ад аднаго.

Акамадацыя (ад лац. accomodatio – прыстасаванне) – гэта частковае прыстасаванне артыкуляцыі суседніх гукаў: галоснага да зычнага або зычнага да галоснага. У беларускай мове кантактная прагрэсіўная акамадацыя назіраецца паміж мяккім зычным і наступным галосным, які набывае і-падобную артыкуляцыю ў фазе

экскурсіі (пачатковай фазе), у выніку чаго рад такога галоснага 37 ссоўваецца ў больш пярэднюю зону ўтварэння. Напрыклад: цяж [ц'۬۬۬۬ ∙аш], ляск [л'∙аск].

Асіміляцыя (ад лац. assimilatio – прыпадабненне) – гэта прыпадабненне гукаў аднаго класа (зычных да зычных або галосных да галосных) у межах фанетычнага слова. Асноўнай прычынай узнікнення асіміляцыі з’яўляецца артыкуляцыйная звязнасць гукаў. Асіміляцыя можа быць поўнай і няпоўнай. Пры поўнай асіміляцыі адзін гук цалкам, па ўсіх прыметах прыпадабняецца да другога гука. Напрыклад, сшытак [ш:ытак], смяешся [с'м'∙а∙j∙э∙с':∙а], дакладчык [даклач:ык]. Як бачна з прыкладаў, поўная асіміляцыя характэрна для шыпячых і свісцячых, выбухных і афрыкат, калі яны знаходзяцца побач. Пры няпоўнай асіміляцыі адзін гук прыпадабняецца да другога толькі па пэўных прыметах (прымеце), але адрозненне

паміж гукамі захоўваецца: кніжка [кн'∙ішка], песня [п'∙э∙с'н'∙а]. У першым прыкладзе асіміляцыя адбываецца па глухасці, а ў другім – па мяккасці.

Дысіміляцыя (ад лац. dissimilis – распадабненне) – гэта распадабненне двух або больш гукаў па якой-небудзь прымеце. Вельмі часта дысімілююцца гукі, аддаленыя адзін ад аднаго. У выніку дыстактнай рэгрэсіўнай асіміляцыі ўзніклі некаторыя літаратурныя словы: калідор ад фр. corridor. Але ў большасці выпадкаў дысіміляцыя характэрна для дыялектнай мовы і не з’яўляецца літаратурнай нормай: транвай замест трамвай, бонба замест бомба (кантактная рэгрэсіўная дысіміляцыя зычных), грэгарыянскі замест грыгарыянскі, прызідэнт замест прэзідэнт (дыстактная рэгрэсіўная дысіміляцыя галосных).

Метатэза (ад грэч. metáthesis – перастаноўка) – гэта ўзаемная перастаноўка гукаў, складоў.Метатэза характэрна для дзічячага маўлення, а таксама для размоўнага стылю, прастамоўя, дыялектаў: рабалаторыя замест лабараторыя, сінгал замест сігнал. Прычынай метатэзы звычайна з’яўляецца імкненне пазбегнуць ―цяжкіх‖ спалучэнняў гукаў, нехарактэрных для беларускай мовы. Метатэза таксама можа назірацца пры запазычанні слоў: футляр ад ням. Futteral.

Эпентэза (ад грэч. epenthesis – устаўка) – гэта ўстаўка гукаў у сярэдзіну слова пры збегу двух гукаў аднаго класа (галосных або зычных) пры запазычаннях. Эпентэза ўзнікае пры асваенні запазычанняў з нехарактэрнымі для роднай мовы спалучэннямі гукаў. У беларускай мове эпентычнымі зычнымі з’яўляюцца [в] і [j]: Ля[в]он, Тадэ[в]уш, акс[іjо]ма, бібл[іjа]тэка, абітур[ыjэ]нт. Эпентэза можа назірацца і ў дыялектах: радзі[в]а. Эпентычныя галосныя [э] і [а] узнікаюць у запазычаных словах паміж двума зычнымі: ру[б'э]ль, мет[а]р, мініст[а]р.

Дыярэза (ад грэч. diairesis –выкідка) – гэта выпадзенне асобных гукаў з трох- і чатырохгукавых спалучэнняў. У беларускай мове спрасціліся наступныя групы зычных: [здн] – позна, [рдн] – міласэрны, [лнц] – сонца, [рдц] – сэрца, [стн] – веснік, [згн] – бразнуць і г.д. У дыялектнай мове, а таксама ў неафіцыйным маўленні з хуткім тэмпам назіраецца выпадзенне зычнага паміж галоснымі: вялікаа замест вялікага, зялѐнаа замест зялѐнага. Але такое вымаўленне не з’яўляецца ўнармаваным.

Разнавіднасцю дыярэзы называюць гаплалогію (ад грэч. Gaplos – просты + logos – слова) – выпадзенне аднаго з аднолькавых 39 складоў у слове: трагікамедыя (ад трагікакамедыя), мінералогія (ад мінералалогія).

Кантракцыя (ад лац. contractio – сцяжэнне) – гэта сцяжэнне некалькіх гукаў у адзін. Кантракцыя найчасцей назіраецца пры словаўтварэнні, на стыку кораня і суфікса: ткач+скі=тка[ц]кі, горад+скі=гара[ц]кі, беларус+скі=белару[с]кі, таварыш+скі=

тавары[с]кі, Пухавічы+скі=пухаві[ц]кі, мастак+скі= маста[ц]кі, француз+скі=францу[с]кі і г.д.

Акрамя разгледжаных камбінаторных фанетычных змен вылучаюцца таксама пазіцыйныя змены гукаў, якія залежаць ад агульных умоў вымаўлення: месца націску, пазіцыі пачатку і канца слова. Да пазіцыйных змен адносяць рэдукцыю і пратэзу.

Рэдукцыя (ад лац. reductio – зварот) – гэта змяненне гукавых характарыстык маўленчых элементаў, выкліканае іх ненаціскным становішчам. Найчасцей скарачацца і змяняць сваѐ гучанне могуць галосныя гукі.

Пратэза (ад грэч. prothesis – прыстаўны) – гэта гукі, якія з’яўляюцца ў пачатку слова ў пэўных фанетычных умовах. У беларускай мове сустракаюцца пратэтычныя зычныя [в], [h], [j] і пратэтычныя галосныя [і], [а]: [в]озера, [h]анна, [jі]ней, [а]мшара,

[і]ржаны.

Разгледжаныя фанетычныя змены зычных і галосных гукаў адбываюцца ў дакладных фанетычных умовах і з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх носьбітаў беларускай мовы.

8.Пазіцыйныя і камбінаторныя змены зычных гукау:

Як у сістэме галосных, так і ў сістэме зычных адбываюцца пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні.

Пазіцыйныя чаргаванні зычных адбываюцца пад уплывам суседніх зычных гукаў у сярэдзіне слова або залежаць ад становішча зычных у канцы слова. Да пазіцыйных чаргаванняў адносяцца:

а) чаргаванні звонкіх і глухіх у сярэдзіне слова ў выніку асіміляцыі:

[6] — [п]: галубы — галу[п]кі,[г] — [х]: бягу—бе[х]чы,[з] — [с]: вазіць — паво[с]ка, [д] — [т]: павадок — на пава[т]ку, [дз'] — [ц']: дзядзечка — дзя[ц']ка, [ж] — [ш]: стажок — ста[ш]ка;

б) чаргаванні звонкіх і глухіх як вынік аглушэння звонкіх зычных на канцы слова:

[6] — [п]: кубікі — ку[п], жалабы — жола[п], хлябок — хле[п],[§] — М'- мурагі — муро[х], дарогі — даро[х],[з] — [с]: паравозы — параво[с], прызы — пры[с],

[д] — [т]: брады—бро[т], заводы—заво[т],[дз'] — [ц']: у завадзі — зава[ц'], моладзі — мола[ц'],[ж] — [ш]: пейзажы — пейза[ш], экіпажы — экіпа[ш],[дж] — [ч]: дажджы — до[шч];

в) чаргаванні цвёрдых і мяккіх зычных як вынік асіміляцыі па мяккасці, змякчэння зычных перад [э], [і] пры змене формы слова і ўтварэнні новых слоў:

[з] — [з']: звон — [з']вінець, зносіць— [з']несці,[с] — [с']: радасны — рада[с']ць, шосты — шэ[с']ць,[т] — [ц']: чарот — у чаро[ц'э], лета — ле[ц'э]йка, плата— пла[ц']іць,

[д] — [дз']: чарада — у чара[дз'э], агарод — на агаро[дз'э],[н] — [н']: гоман — у гома [н'э], Нёман — у Нёма[н'э], [л] — [л']: канал — на кана[л'э], малы — ма[л'э]нькі, [м] — [м']: паром — на паро[м'э], салома — у сало[м 'э],[п] — [п']: спаць — [с']піць, трапна — тра[п']іць,[в] — [в']: сава — са[в'э], справа — спра[в'э],[ф]— [ф']: эпіграф — у эпігра[ф'э], параграф — упарагра[ф'э];

г) чаргаванні заднеязычных [§], [к], [х] з [§'], [к'], [х'] перад[і] ў спрадвечна беларускіх словах:

Ш —[§']: ворага — вора[§']і, плуга — плу[§']і,[к] — [к']: клетка — клет[к']і, лыжка — лыж[к']і, рыбак— рыба[к']і,[х] — [х']; арэх — арэ[х ']і, вяха — ве[х ']і.

Фанетычнымі працэсамі называюць змены гукаў у межах фанетычнага слова пад уздзеяннем суседніх гукаў або агульных умоў вымаўлення: уплыў пачатку або канца слова, націску, тыпу склада. Фанетычныя змены, што ўзнікаюць пад уплывам суседніх гукаў у маўленчай плыні, называюцца камбінаторнымі зменамі.

Асноўнымі іх відамі з’яўляюцца акамадацыя, асіміляцыя, дысіміляцыя, эпентэза, дыярэза, метатэза, гаплалогія, кантракцыя.

Галоўнай прычынай камбінаторных змен гукаў можна назваць артыкуляцыйную звязнасць гукаў, асабліва суседніх: рэкурсія (канец артыкуляцыі) папярэдняга гука ўзаемадзейнічае з экскурсіяй (пачаткам артыкуляцыі) наступнага. У выніку гэтага адбываюцца якасныя змены, калі артыкуляцыя, характэрная толькі для аднаго з гукаў, распаўсюджваецца і на іншыя.

У залежнасці ад напрамку ўплыву гукаў адрозніваюць камбінаторныя змены прагрэсіўныя і рэгрэсіўныя. Пры рэгрэсіўных зменах назіраецца ўплыў наступнага гука на папярэдні (•←•). Гэта найбольш пашыраны від зменаў у сучаснай беларускай мове. Прагрэсіўныя змены заключаюцца ва ўздзеянні папярэдняга гука на наступны (•→•).

Усе камбінаторныя змены гукаў могуць быць кантактнымі і дыстактнымі. Кантактныя змены адбываюцца паміж суседнімі гукамі, якія знаходзяцца побач, а дыстактныя змены – у межах аднаго фанетычнага слова паміж гукамі, аддаленымі адзін ад аднаго.

Акамадацыя (ад лац. accomodatio – прыстасаванне) – гэта частковае прыстасаванне артыкуляцыі суседніх гукаў: галоснага да зычнага або зычнага да галоснага. У беларускай мове кантактная прагрэсіўная акамадацыя назіраецца паміж мяккім зычным і наступным галосным, які набывае і-падобную артыкуляцыю ў фазе

экскурсіі (пачатковай фазе), у выніку чаго рад такога галоснага 37 ссоўваецца ў больш пярэднюю зону ўтварэння. Напрыклад: цяж [ц'۬۬۬۬ ∙аш], ляск [л'∙аск].

Асіміляцыя (ад лац. assimilatio – прыпадабненне) – гэта прыпадабненне гукаў аднаго класа (зычных да зычных або галосных да галосных) у межах фанетычнага слова. Асноўнай прычынай узнікнення асіміляцыі з’яўляецца артыкуляцыйная звязнасць гукаў. Асіміляцыя можа быць поўнай і няпоўнай. Пры поўнай асіміляцыі адзін гук цалкам, па ўсіх прыметах прыпадабняецца да другога гука. Напрыклад, сшытак [ш:ытак], смяешся [с'м'∙а∙j∙э∙с':∙а], дакладчык [даклач:ык]. Як бачна з прыкладаў, поўная асіміляцыя характэрна для шыпячых і свісцячых, выбухных і афрыкат, калі яны знаходзяцца побач. Пры няпоўнай асіміляцыі адзін гук прыпадабняецца да другога толькі па пэўных прыметах (прымеце), але адрозненне

паміж гукамі захоўваецца: кніжка [кн'∙ішка], песня [п'∙э∙с'н'∙а]. У першым прыкладзе асіміляцыя адбываецца па глухасці, а ў другім – па мяккасці.

Дысіміляцыя (ад лац. dissimilis – распадабненне) – гэта распадабненне двух або больш гукаў па якой-небудзь прымеце. Вельмі часта дысімілююцца гукі, аддаленыя адзін ад аднаго. У выніку дыстактнай рэгрэсіўнай асіміляцыі ўзніклі некаторыя літаратурныя словы: калідор ад фр. corridor. Але ў большасці выпадкаў дысіміляцыя характэрна для дыялектнай мовы і не з’яўляецца літаратурнай нормай: транвай замест трамвай, бонба замест бомба (кантактная рэгрэсіўная дысіміляцыя зычных), грэгарыянскі замест грыгарыянскі, прызідэнт замест прэзідэнт (дыстактная рэгрэсіўная дысіміляцыя галосных).

Метатэза (ад грэч. metáthesis – перастаноўка) – гэта ўзаемная перастаноўка гукаў, складоў.Метатэза характэрна для дзічячага маўлення, а таксама для размоўнага стылю, прастамоўя, дыялектаў: рабалаторыя замест лабараторыя, сінгал замест сігнал. Прычынай метатэзы звычайна з’яўляецца імкненне пазбегнуць ―цяжкіх‖ спалучэнняў гукаў, нехарактэрных для беларускай мовы. Метатэза таксама можа назірацца пры запазычанні слоў: футляр ад ням. Futteral.

Эпентэза (ад грэч. epenthesis – устаўка) – гэта ўстаўка гукаў у сярэдзіну слова пры збегу двух гукаў аднаго класа (галосных або зычных) пры запазычаннях. Эпентэза ўзнікае пры асваенні запазычанняў з нехарактэрнымі для роднай мовы спалучэннямі гукаў. У беларускай мове эпентычнымі зычнымі з’яўляюцца [в] і [j]: Ля[в]он, Тадэ[в]уш, акс[іjо]ма, бібл[іjа]тэка, абітур[ыjэ]нт. Эпентэза можа назірацца і ў дыялектах: радзі[в]а. Эпентычныя галосныя [э] і [а] узнікаюць у запазычаных словах паміж двума зычнымі: ру[б'э]ль, мет[а]р, мініст[а]р.

Дыярэза (ад грэч. diairesis –выкідка) – гэта выпадзенне асобных гукаў з трох- і чатырохгукавых спалучэнняў. У беларускай мове спрасціліся наступныя групы зычных: [здн] – позна, [рдн] – міласэрны, [лнц] – сонца, [рдц] – сэрца, [стн] – веснік, [згн] – бразнуць і г.д. У дыялектнай мове, а таксама ў неафіцыйным маўленні з хуткім тэмпам назіраецца выпадзенне зычнага паміж галоснымі: вялікаа замест вялікага, зялѐнаа замест зялѐнага. Але такое вымаўленне не з’яўляецца ўнармаваным.

Разнавіднасцю дыярэзы называюць гаплалогію (ад грэч. Gaplos – просты + logos – слова) – выпадзенне аднаго з аднолькавых 39 складоў у слове: трагікамедыя (ад трагікакамедыя), мінералогія (ад мінералалогія).

Кантракцыя (ад лац. contractio – сцяжэнне) – гэта сцяжэнне некалькіх гукаў у адзін. Кантракцыя найчасцей назіраецца пры словаўтварэнні, на стыку кораня і суфікса: ткач+скі=тка[ц]кі, горад+скі=гара[ц]кі, беларус+скі=белару[с]кі, таварыш+скі=

тавары[с]кі, Пухавічы+скі=пухаві[ц]кі, мастак+скі= маста[ц]кі, француз+скі=францу[с]кі і г.д.

Акрамя разгледжаных камбінаторных фанетычных змен вылучаюцца таксама пазіцыйныя змены гукаў, якія залежаць ад агульных умоў вымаўлення: месца націску, пазіцыі пачатку і канца слова. Да пазіцыйных змен адносяць рэдукцыю і пратэзу.

Рэдукцыя (ад лац. reductio – зварот) – гэта змяненне гукавых характарыстык маўленчых элементаў, выкліканае іх ненаціскным становішчам. Найчасцей скарачацца і змяняць сваѐ гучанне могуць галосныя гукі.

Пратэза (ад грэч. prothesis – прыстаўны) – гэта гукі, якія з’яўляюцца ў пачатку слова ў пэўных фанетычных умовах. У беларускай мове сустракаюцца пратэтычныя зычныя [в], [h], [j] і пратэтычныя галосныя [і], [а]: [в]озера, [h]анна, [jі]ней, [а]мшара,

[і]ржаны.

Разгледжаныя фанетычныя змены зычных і галосных гукаў адбываюцца ў дакладных фанетычных умовах і з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх носьбітаў беларускай мовы.




©2015 studenchik.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.